Аператар тэлеканала ОРТ знік 7 ліпеня 2000 года па дарозе ў аэрапорт "Мінск-2".

У выкраданні Завадскага прызналі вінаватымі групу асобаў, а сярод іх былых афіцэраў спецпадраздзялення "Алмаз" Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка, асуджаных 10 гадоў таму на пажыццёвае зняволенне. Але суд не даў адказу на галоўнае пытанне: які лёс Змітра? Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён памёр падчас катаванняў.

Адзначым, што ў 1994-1997 гадах Зміцер Завадскі быў асабістым аператарам Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?