Ідэя не новая, пра яе рэалізацыю ў Мінску ўжо даўно кажуць забудоўшчыкі. Бо ў маладых сталічных мікрараёнах праблема недахопу дзіцячых садкоў па-ранейшаму стаіць востра. На думку будаўнікоў, «сімбіёз» жылога дома і адукацыйнай установы цалкам магчымы і нават неабходны.

У Гомелі вырашылі ад словаў перайсці да справы. Упраўленне адукацыі аблвыканкама звярнулася з прапановай да кіраўніцтва рэгіёна аб рэалізацыі пілотнага праекта па размяшчэнні дзіцячага садка на першым паверсе жылога дома. Калі «пілот» будзе ўдалым, вопыт мяркуецца распаўсюдзіць і ў іншых гарадах.

Акрамя дзіцячых садкоў «убудоўваць» у дамы плануюць і паліклінікі. Такім чынам чыноўнікі паспрабуюць вырашыць асноўныя інфраструктурныя беды жыхароў. Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ўжо даручыў падабраць у новых мікрараёнах убудаваныя памяшкання для арганізацыі там філіялаў паліклінік і амбулаторый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?