Да васьмі з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны два навучэнцы гомельскага ПТВ № 230.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, маладыя людзі 1993 і 1994 гадоў нараджэння прызнаны вінаватымі ва ўчыненні разбою і наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў заведама састарэлай асобе, спосабам, які мае характар катавання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелай.

Следствам устаноўлена, што 23 лютага прыкладна ў 22.00 абвінавачваныя ў стане алкагольнага ап'янення ў вёсцы Раманавічы Гомельскага раёна праніклі ў дом 88-гадовай жанчыны і запатрабавалі ў яе грошы.

Не атрымаўшы іх, хлопцы сталі наносіць пенсіянерцы ўдары па галаве і тулаве. З яе дома злачынцы ўкралі матэрыяльныя каштоўнасці амаль на 2 млн. рублёў.

Збітую жанчыну знайшоў наступнай раніцай яе сын. У выніку чэрапна-мазгавой траўмы пацярпелая праз некалькі дзён памерла ў бальніцы.

Паўналетні злачынца правядзе 8,5 года ў папраўчай калоніі, яго непаўналетні саўдзельнік — у выхаваўчай калоніі. Прысуд набыў законную моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?