У адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы па баскетболе 2013 года мужчынская зборная Беларусі выйграла ў панядзелак у гасцях у зборнай Партугаліі 82:75 (28:15, 16:22, 14:20, 24:18).

Становішча камандаў: Італія -- 4:0, Чэхія — 3-1, Турцыя — 2-2, Беларусь — 1-3, Партугалія — 0-3.

На старце турніра беларусы пацярпелі тры паразы. 15 жніўня каманда Андрэя Крываноса прайграла дома чэхам — 65:73, 18 жніўня ў гасцях туркам — 74:77, 24 жніўня дома Італіі — 63:84.

Пазасталыя матчы: Чэхія — Беларусь (30 жніўня), Беларусь — Турцыя (2 верасня), Італія — Беларусь (8 верасня), Беларусь — Партугалія (11 верасня).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0