Цырымонія развітання з народным артыстам Беларусі Якавам Навуменкам адбудзецца 29 жніўня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведаміў дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча Барыс Ліўшыц.

Цырымонія развітання пачнецца, а 11.00, на 13.00 запланавана паніхіда.

Паводле словаў Барыса Ліўшыца, мяркуецца, што цела Якава Навуменкі будзе крэміравана. Дзе будзе пахаваны спявак, стане вядома пазней.

Труна з целам артыста сёння ўвечары будзе дастаўлена ў Беларусь з Украіны, дзе ён памёр ноччу 26 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?