Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміла намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінску Галіна Гурыновіч. У параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года аб’ём падаткаў узрос на 10 млрд рублёў.

Што да ценявога бізнэсу, то за 10 месяцаў 2012 года падчас праверак выяўлена больш за 650 грамадзян, якія хавалі ад дзяржавы даход ад здачы жылля ў арэнду. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў у гарадскую казну налічана 260 млн рублёў.

У агульным аб’ёме падатковых паступленняў ад беларускіх тых, хто здае кватэры, доля мінчукоў складае амаль 43%. Сярод падаткаплатнікаў на здачы жылля ў арэнду ў сталіцы зарабляе 41 181 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?