Тры чалавекі загінулі ноччу на пажары ў Полацку, паведаміла прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

Напярэдадні трагічнай падзеі суседзі выклікалі міліцыю на п’яны дэбош у кватэры загінулых. П’яніцы ўчастковага ў кватэру не пусцілі, але ўгаманіліся. А ноччу жыхары дома ўжо тэлефанавалі ў пажарную службу.

Калі супрацоўнікі МНС прыбылі да месца здарэння, агонь быў каля ўваходных дзвярэй. Гаспадара кватэры разам з жонкай знайшлі на ложку, а труп іх знаёмага на падлозе.

У кватэры было моцнае задымленне, паўстала пагроза жыццю і здароўю жыхароў дома, бо дым пачаў распаўсюджвацца з другога паверха на верхнія. Ратавальнікі былі вымушаныя эвакуяваць 15 чалавек.
«Прычына пажару высвятляецца, але ясна адно — віной усяму злоўжыванне спіртнымі напоямі», — падкрэсліла Марына Фандо.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?