Продаж піва ў шапіках забароняць

09.07.2007 / 10:38

Адпаведная пастанова ўжо распрацаваная і знаходзіцца на ўзгадненні. Прапісаная там забарона будзе тычыцца продажу праз раздробны гандаль як імпартнага піва, так айчыннага. Канцэрн «Белдзяржхарчпрам» выступае супраць.

Паводле дадзеных міжнароднага агенцтва маркетынгавых даследаванняў AC Nielsen, у кіёсках рэалізуецца 37,3 % прадаванага ў Беларусі піва.