Беларусь адмовілася ад пабудовы нафтакомплексу на базе «Паліміра»

06.12.2012 / 17:00

Канцэрн «Белнафтахім» лічыць мэтазгодным адмовіцца ад планаванага раней будаўніцтва нафтахімічнага комплексу на базе завода «Палімір» у Наваполацку. Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе канцэрна. Кошт пабудовы мог скласці больш за $1,5 млрд.

Прычына адмовы — завысокі кошт праекта.

СГ