У Менску праходзіць паўторны ўстаноўчы сход Саюзу левых партый

Першы адбыўся ў сьнежні 2006 году ў Чарнігаве. Але Мінюст адмовіў у рэгістрацыі менавіта на той падставе, што ўстаноўчы сход прайшоў за межамі Беларусі.

13.07.2007 / 13:44


Сяргей Калякін

У склад гэтай структуры ўвойдуць тры палітычныя партыі — Партыя камуністаў Беларуская, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя жанчын «Надзея» і актывісты зліквідаванай ўладамі Беларускай партыі працы.

Гэта другая спроба левых сіл стварыць Саюз. Першая адбылася ў снежні 2006 года ў Чарнігаве. Але Мінюст адмовіў у рэгістрацыі менавіта на той падставе, што ўстаноўчы сход прайшоў за межамі Беларусі, што з’яўляецца парушэннем статутных дакументаў і патрабаванняў Закона аб палітычных партыях.

Тым не менш увесь гэты час згаданыя партыі знаходзіліся ў цеснай супрацы. І, па словах лідэра ПКБ Сяргей Калякіна, нават калі Саюз левых партый не зарэгіструюць зноў, дэ-факта ён будзе існаваць.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя