У Маскве пры пасадцы разваліўся і загарэўся самалёт. Загінулі трое

29.12.2012 / 17:02

У Маскве, у аэрапорце «Унукава» самалёт Ту-204 пры пасадцы выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы, пасля чаго загарэўся.

Выехаўшы за межы аэрапорта, самалёт спыніўся на Кіеўскай шашы і часткова разваліўся. На борце знаходзіліся 12 чалавек, паведамляецца пра трох загінулых. У самалёце быў толькі экіпаж.

Пажар на борце самалёта быў неўзабаве патушаны. У самалёта адваліліся крылы і хвост.

Аэрапорт зачынены, і ўсе рэйсы накіроўваюцца ў Шарамецева.

Пацярпелі, як мінімум, пяць чалавек. Іх стан ацэньваецца як цяжкі або вельмі цяжкі. Самалёт прыбыў ва Унукава з Чэхіі.