З Новым 2013 годам, дарагія чытачы! Павіншуйце блізкіх, сяброў і краіну тут

31.12.2012 / 19:17

Дарагія чытачы! Газета «Наша Ніва» і сайт NN.BY ад усёй душы віншуюць вас з Новым 2013 годам.

Хай у гэтым годзе будзе ўсяго патроху: і снегу, і жару, і хлеба, і солі, і хатняга цяпла, і падарожнага пылу.

І няхай новы год наблізіць канец нашай цемры.

Выкарыстайце форму каментаў да гэтага артыкула, каб павіншаваць сваіх сяброў, калег, каханых, проста знаёмых і незнаёмых людзей са святам.