Лукашэнка: Выканаўцы з чорных спісаў? Не ведаю. Магчыма, аплявалі краіну

15.01.2013 / 12:33

Аляксандр Лукашэнка распачаў прэс-канферэнцыю з адказаў на пытанні, што гучалі ў незалежных СМІ напярэдадні прэс-канферэнцыі. Ён заявіў, што іх агляд падрыхтавалі яму памочнікі.

Сярод іх аказалася і пытанне пра чорныя спісы беларускіх выканаўцаў, забароненых да трансляцыі і канцэртавання. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што нічога не ведае пра іх, што ніякіх такіх даручэнняў нікому не даваў. У той жа час ён выказаў меркаванне, што гэтыя выканаўцы «аплявалі краіну».

Сярод персонаў нон грата на ФМ-станцыях, нагадаем, такія гурты і спевакі як «Ляпіс Трубяцкой», Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч.

МБ