Ліхтаровіч падоўжыў кантракт з БАТЭ

15.01.2013 / 22:39

Для аднаго з сімвалаў барысаўскага клуба, якому 1 сакавіка споўніцца 35 гадоў, будучы сезон стане ўжо дванаццатым у форме барысаўскай каманды.
За тузін гадоў Дзмітрый Ліхтаровіч правёў у складзе БАТЭ 378 гульняў, у якіх забіў 9 галоў (чэмпіянат Беларусі — 254/5, Кубак — 46/2, Суперкубак — 3/0, еўракубкі — 75/2).

У мінулым годзе капітан БАТЭ выходзіў на поле 31 раз (чэмпіянат — 19, Кубак — 2, Суперкубак — 1, Ліга чэмпіёнаў — 9) і паклаў у сваю скарбонку 9-е золата нацыянальных чэмпіянатаў (восем у шэрагах БАТЭ, адно, калі выступаў за магілёўскі «Дняпро-Трансмаш»).

Кантракт з БАТЭ падоўжаны яшчэ на адзін год.