Футбаліст забіў неймаверны гол «ударам скарпіёна» — відэа

29.01.2013 / 15:52

Унікальны гол быў забіты 28 студзеня ў матчы 19-га тура чэмпіяната Кіпра па футболе. Яго аўтар Рыкарду Фернандэш з клуба «Докса» з Катакопіаса.

Выпадак здарыўся ў гасцявым матчы супраць «Алкі» ў Нікасіі на 45-й хвіліне. Фернандэш зраўняў лік — 1:1, А матч потым скончыўся з лікам 2:2.

nn.by