Тры затрыманыя ў Мінску ўкраінцы меліся ўзняць на акцыі нацыянальныя сцягі

дапоўнена

24.03.2013 / 18:04

Дзвюх дзяўчат і хлопца з украінскімі сцягамі можна бачыць на адным з сённяшніх відэа з мітынга.

Як паведаміла прэс-служба ўкраінскай грамадскай арганізацыі Цэнтр «Співпраця без кордонів», трое затрыманых у Мінску ўкраінцаў з’яўляюцца сябрамі ўкраінскай арганізацыі «Нацыянальны Альянс». Украінскія актывісты Юлія Грышчук, Юлія Слівінская і Назар Зеліноўскі накіроўваліся ў Мінск на Дзень Волі, каб узняць на акцыі ўкраінскія сцягі. Пасля з актывістамі знікла сувязь. На тэлефонныя званкі і СМС яны не адказвалі, а пасля «знайшліся» ў Савецкім РУУС Мінска. Яны затрыманыя за ўдзел у акцыі.