На прэзідэнцкай трасе ў Мінску змянілі хуткасны рэжым
29.03.2013 / 17:08
Участкаў «70» і «80» больш не засталося. Фота з архіва.
Змяніўся хуткасны рэжым на праспекце Пераможцаў (былым Машэрава). Гэта траса, якой Аляксандр Лукашэнка ездзіць з жылой рэзідэнцыі Дразды ў працоўную рэзідэнцыю ў цэнтры Мінска. Таму вуліца мае найлепшае ў краіне пакрыццё. Раней на большай частцы праспекта можна было разганяцца да 70–80 км/г, цяпер хуткасць паменшылі да агульнадазволеных у населеных пунктах 60 км/г.
«Сапраўды, ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Нарачанскай было ўведзена абмежаванне хуткасці ў 60 км/г», — расказала «НН» кіраўніца
«Уздоўж праспекта з’явіўся буйны гандлёвы цэнтр „Замак“, будуецца новы офіс Алімпійскага камітэта і іншыя аб’екты. Праз гэта павялічыўся паток аўтамабіляў і пешаходаў, таму і было вырашана панізіць хуткасць руху. Таксама гэта было зроблена, каб кіроўцы не блыталіся ў знаках».
Такім чынам, абмежаванне не часовае, а назаўжды.
Сапраўды, аварыі на праспекце здараліся нярэдка, асабліва на нерэгуляваных пешаходных пераходах і ў месцах з'ездаў з другога кола.