Навумаў: Беларусь ня лідэр па колькасьці вязьняў

«У нас за апошнія 10 гадоў у турмах асужданых стала менш на адну траціну. Наступная калёнія, якая спыніць сваё існаваньне ў бліжэйшыя год‑два, — гэта менская, разьмешчаная на вуліцы Кальварыйскай».

10.08.2007 / 10:12

У часе онлайн‑канфэрэнцыі ў чацьвер міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў абверг падлікі «некаторых СМІ» пра тое, што Беларусь нібыта займае другое месца ў сьвеце па колькасьці зьняволеных на 100 тыс. чалавек. «Афіцыйна кажу, першае месца ў сьвеце займаюць ЗША, другое — Расейская Фэдэрацыя. Мы — недзе ў канцы дзясяткі», — сказаў ён.

«У нас за апошнія 10 гадоў у турмах асужданых стала менш на адну траціну. Калі ў 1997—1998 гадах было пад 50 тыс., то сёньня — каля 34 тыс. Дзесяць год таму ў нас было 3 дзіцячыя калёніі, потым празь непатрэбнасьць мы зачынілі адну зь іх. І наступная калёнія, якая спыніць сваё існаваньне ў бліжэйшыя год‑два, — гэта менская, разьмешчаная на вуліцы Кальварыйскай».

МБ