У Мінск упершыню едзе легендарны панк-гурт The Offspring

Яго канцэрт запланаваны на 28 мая ў «Мінск-Арэне»

08.04.2013 / 11:28

У Мінск упершыню прыедуць каліфарнійскія панкі The Offspring – сапраўдныя героі 90-х, чые песні дагэтуль гучаць на радыё і нават у рэкламных джынглах. Інфармацыя пра прыезд змешчана на афіцыйным сайце музыкантаў.

У Мінску гурт прыедзе з прэзентацыяй новага альбома Days Go By – працай спрэчнай і нашумелай: альбом уяўляе з сябе спробу Дэкстэра Холанда і кампаніі пісаць болей «сур’ёзную» музыку, але мы іх любім не толькі за гэта.

Кошт квіткоў ад 300 000 рублёў да 900 000.

***

26 мая The Offspring дасць канцэрт у Варшаве, 30 мая у Кіеве, а 1 чэрвеня — у Пецярбургу.

The Offspring утварыліся ў ЗША ў 1984 годзе. Праз дзесяць гадоў гурт запісаў альбом «Smash», які разышоўся накладам у 12 мільёнаў асобнікаў і стаў самым паспяховым запісам з усіх індзі-лэйблаў, якія колісь запісваліся. У канцы 1990-х папулярнасць гурту ўзрасла дзякуючы ратацыі на тэлеканале MTV.

ЮУ