Аўтобус зь беларусамі разьбіўся пад Масквой

13.08.2007 / 12:22

Аварыя здарылася раніцай у суботу. Кіроўца «КамАЗа» рэзка павярнуў, знізіўшы хуткасць. Гэта стала нечаканкай для іншага грузавіка — «MAN». Адбылося сутыкненне. А ўжо у «MAN» урэзаўся аўтобус «ЛіАЗ».

Яго кіроўца загінуў на месцы. Траўмаваліся два дзесяткі пасажыраў. Сярод іх — два беларусы, паведамляюць расійскія інфармагенцтвы.

Радыё Рацыя