Лукашэнка, Коля і Філарэт — фотафакт

05.05.2013 / 14:54

Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня наведаў храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску.

Лукашэнка разам з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі Філарэтам запаліў свечку ў прыдзеле храма-помніка ў гонар абраза Божай Маці «Утаймуй мой смутак». З нагоды свята Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі.