«Лямцавая батлейка» ў кнігарні логвінаЎ — 14 мая

07.05.2013 / 14:41

14 мая лялечны тэатрык Веранікі Фаміной «Лямцавая Батлейка» прэзентуе спектакль «Мама Му чытае і прыбірае» паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Пастаноўка Святланы Бень і Веранікі Фаміной. З удзелам перакладніцы Надзеі Кандрусевіч.

Працягласць спектаклю 35–40 хвілін. Уваход — вольны. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце! Мама Му падрыхтуе таксама для вас сок і печыва.

Кнігарня «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак, а 14-й.