Мінтранс прапаноўвае абмежаваць васьмю гадамі тэрмін эксплуатацыі таксі
07.05.2013 / 15:09
Праектам указа «Аб некаторых пытаннях арганізацыі перавозак пасажыраўаўтамабілямі-таксі », падрыхтаваным Міністэрствам транспарту і камунікацый, прапаноўваецца адмяніць ліцэнзаванне ў сферы перавозак пасажыраўаўтамабілямі-таксі з увядзеннем допуску да гэтых перавозак на ўзроўні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, зыходзячы з функцый па арганізацыі названых перавозак.
Як паведамляе
Паводле звестак Мінтранса, у Беларусі на рынку паслуг таксі задзейнічана прыблізна 16 тыс. легкавых аўтамабіляў, больш як 60% з іх маюць тэрмін эксплуатацыі звыш васьмі гадоў.Згодна з вынікамі дзяржтэхагляду легкавых аўтамабіляў у 2012 годзе, пры першым аглядзе аўтамабіляў тэрмінам эксплуатацыі звыш 10 гадоў прыблізна 20% не адпавядалі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.