«Белаўтадар» папярэджвае пра рамонт дарог

+спіс участкаў, дзе пройдзе рамонт

20.05.2013 / 17:27

У рамках праграмы дарожных работ на аўтамабільных дарогах краіны ў цяперашні час праводзіцца рамонт і рэканструкцыя цэлага шэрагу ўчасткаў дарог і штучных збудаванняў, паведамляе сайт дэпартамента «Белаўтадар».

Працы на вышэйпералічаных участках праводзяцца з абмежаваннем дарожнага руху з перанакіраваннем на суседнія палосы або абмежаваннем хуткаснага рэжыму, тут устаноўлены адпаведныя дарожныя знакі (пры неабходнасці з указаннем маршруту аб'езду).

Дэпартамент «Белаўтадар» прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці і звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху з просьбай быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, захоўваць хуткасны рэжым і патрабаванні дарожных знакаў.