Гіганцкая панарама Мінска, знятая з даху «Дома Чыжа»: знайдзіце свой дом

31.05.2013 / 14:46

У Мінску знойдзецца няшмат кропак з добрым відам на цэнтральную частку сталіцы. Легальна можна трапіць на яшчэ менш з іх.

Аднак высокаякасная кругавая панарама Мінска, нядаўна створаная рэкланым агенцтвам ITrust, дае магчымасць паглядзець на Мінск з вышыні птушынага палёту.
Дакладней з даху “Дома Чыжа” ля Траецкага прадмесця. Менавіта адтуль вяліся здымкі панарамы.

Акрамя панарамы Мінска, на сайце minsk360.com можна даведацца і некалькі цікавых фактаў пра дом “Ля Траецкага”, пабудаванага кампаніяй “Трайпл” — адным са спонсараў праекта. Напрыклад тое, што кватэры ў “Доме Чыжа” можна набыць кватэры плошчай у 156, 245 ці 700 кв.м. усяго за 3000 даляраў за квадратны метр.

КХ