Карціны Малевіча на плошчы і лялечная псіхадэлія ў Мінску — фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна

У межах праекту «Мастак і горад» 6 чэрвеня ў Мінску на плошчы Якуба Коласа адкрылася выстава рэпрадукцый Казіміра Малевіча.

06.06.2013 / 19:33

У адкрыцці ўдзельнічалі фестываль сучаснага мастацтва і авангарднай моды «Мамант» і беларускія творчыя калектывы.

Галоўная мэта правядзення выставы рэпрадукцый Казіміра Малевіча — пазнаёміць жыхароў і гасцей Мінска з працамі мастака, папулярызаваць ягоную творчасць на яго радзіме для шырокай публікі, у якой няма магчымасці ўбачыць арыгіналы работ у расійскіх і замежных музеях. Рэпрадукцыі будуць размяшчацца ў адкрытай гарадской прасторы, прагляд рэпрадукцый будзе свабодны для ўсіх, даступным як днём, так і ўначы.

У рамках праекта «Мастак і горад. Казімір Малевіч» запланаваны шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх — арганізацыя дзіцячага пленэра ў Верхнім горадзе, выстава сучасных мастакоў «Малевіч. Свет формы», якая будзе праходзіць у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва да 15 чэрвеня, серыя творчых дакладаў ды інш.

Сяргей Гудзілін