Паміж Докшыцамі і Параф'янавам два гады бадзяецца сабака — фота

11.06.2013 / 10:06

Белы сабака з чорным ашыйнікам амаль два гады бадзяецца паміж Докшыцамі і Параф'янавам. Кіроўцы, якія праязджаюць дарогай, часта бачаць яго на ўзбочыне ў ваколіцах былой вёскі Загарані, каля балота Бараніха, каля помніка на месцы спаленай вёскі Азарцы.

Сабака зусім не баіцца машын, але людзей не падпускае бліжэй чым на трыццаць метраў. Людзі з Параф'янава спрабавалі яго прыманіць і злавіць, ды не ўдалося.

Магчыма, сабаку пакінуў гаспадар, ды звер яго дасёння чакае.