У інтэрнэт выклалі «Асабісты архіў Сталіна» — 100 тысяч дакументаў

Федэральнае архіўнае агенцтва запусціла ў аўторак сайт «Дакументы савецкай эпохі».

11.06.2013 / 14:10

Там даступныя ў электронным выглядзе больш за 400 тысяч матэрыялаў з асабістага фонда Іосіфа Сталіна і кіраўніцтва кампартыі СССР. Праца па аблічбоўцы дакументаў заняла каля пяці гадоў.