У Мінску з’явіўся помнік студэнту — фота

11.06.2013 / 17:05

Яго ўсталявалі каля галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта (БДЭУ). Бронзавы студэнт усталяваны ў гонар 80-годдзя ўніверсітэта. Аўтар працы — мінскі скульптар Павел Лук.