«Актыўна супрацоўнічаў са следствам»: справу аб порнароліку на БелМузТВ перадаюць у суд

17.06.2013 / 12:39

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога супрацоўніка музычнага тэлеканала «БелМузТВ»,
затрыманага 15 красавіка паводле падазрэння ў публічнай дэманстрацыі парнаграфічных відэаматэрыялаў у прамым эфіры,

паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

28-гадоваму мужчыну выстаўлена абвінавачанне ў наўмысных дзеяннях, звязаных з захоўваннем з мэтай рэкламавання парнаграфічнага матэрыялу, у тым ліку заведама непаўналетнім, рэкламаваннем парнаграфічнага матэрыялу, у тым ліку заведама непаўналетнім, а таксама з публічнай дэманстрацыяй відэастужкі парнаграфічнага зместу, у тым ліку заведама непаўналетнім, з выкарыстаннем сеткі электрасувязі агульнага карыстання. Гэтае злачынства прадугледжана ч. 2 арт. 343 КК.

Падчас следства абвінавачваны прызнаў віну поўнасцю, пры гэтым растлумачыў, што злачынныя дзеянні ўчыніў з уласнай ініцыятывы, мэтанакіравана, загадзя іх спланаваўшы. Абвінавачаны актыўна супрацоўнічаў са следствам.

У межах расследавання крымінальнай справы праведзена псіхіятрычная экспертыза. Паводле заключэння экспертаў, абвінавачаны ў прымусовых мерах бяспекі і лячэння не мае патрэбу.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.