У кавярні, дзе атруціліся гомельскія дактары, знайшлі 90 кг пратэрмінаваных прадуктаў

Санэпідслужба Гомеля выявіла шэраг парушэнняў пры праверцы кавярні «Шапіто».

19.06.2013 / 10:59

Як паведамлялася раней, наведвальнікі гэтай кавярні трапілі ў інфекцыйную лякарню пасля масавага атручання на выходных. Гомельская санслужба пачала пасля гэтага праверку ўсіх установаў харчавання.

Як інфармуе са спасылкай на галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Гомельскай вобласці Аляксандра Тарасенку, у кавярні «Шапіто» выяўленыя парушэнні санітарных нормаў і патрабаванняў. У прыватнасці, не дапільноўваліся рэжымы ўборкі і мыцця інвентара і посуду. Акрамя таго, на кухні ўстановы выкарыстоўваліся прадукты з прамінулым тэрмінам прыдатнасці. Былі і прадукты, прыгатаваныя ў хатніх умовах, без дакументаў, якія сведчаць якасць і бяспеку. Частку прадуктаў прынеслі замоўцы, якія адзначалі ва ўстанове вяселлі.

Сантарны лекар Гомеля забараніў дзейнасць кавярні.
Складзеныя пратаколы на юрыдычную асобу, 2 пратаколы на дырэктара кавярні. Супраць трох чалавек пачаты адміністрацыйны працэс.