Абодва матчы БАТЭ з «Шахцёрам» Караганда пакажуць у жывым эфіры

09.07.2013 / 11:48

Першая сустрэча 2-га раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і казахстанскім «Шахцёрам» (Караганда) — адбудзецца ў аўторак, 16 ліпеня на барысаўскім гарадскім стадыёне і пачнецца а 19.00.

Матч у адказ пройдзе 23 ліпеня і пачнецца ў 16.30 паводле беларускага часу

Абодва гэтыя матчы ў жывой трансляцыі плануе паказаць тэлеканал «Беларусь-2».