У Турцыі разьбіліся беларусы

У турэцкай курортнай правінцыі Анталья ў пятніцу ў аварыю трапіў аўтобус з турыстамі зь Беларусі й Расеі, пацярпелі 11 чалавек, загінуў гід, грамадзянін Украіны.

07.09.2007 / 13:46

У турэцкай курортнай правінцыі Анталья ў пятніцу ў аварыю трапіў аўтобус з турыстамі зь Беларусі й Расеі, пацярпелі 11 чалавек, загінуў гід, грамадзянін Украіны, паведаміў РІА «Новости» віцэ‑консул генконсульства РФ у Антальі Сяргей Карыцкі.

Аварыя здарылася, калі аўтобус ехаў з курортнага паселішча Бэлек у аэрапорт. На адным з скрыжаваньняў, паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус сутыкнуўся з машынай, якая праехала на чырвонае сьвятло.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтобусе знаходізліся пяць грамадзян Беларусі й шэсьць — Расеі. Вядзецца расьсьледаваньне інцыдэнту.

Паводле РИА Новости