У Мінску затрыманы трое беларускіх нацболаў

08.08.2013 / 11:09

Прыкладна ў 8.00 каля сваіх дамоў 8 жніўня затрыманы трое беларускіх нацыянал-бальшавікоў: Яўген Контуш, Дзяніс Сахар, Дзмітрый Паліенка.

Як мяркуюць у арганізацыі, хутчэй за ўсё, затрыманне звязана з акцыяй супраць «прызыўнога рабства», якая была праведзена 6 жніўня каля Міністэрства абароны Беларусі. Тады нацболы на агароджы будынка міністэрства вывесілі расцяжку «Далоў армію рабоў!» і раскідалі ўлёткі, якія растлумачваюць негатыўныя бакі фарміравання арміі на прымусовай аснове і перавагі добраахвотнай арміі.

Паводле даных арганізацыі, затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Мінска.