Гарэў пераход ля Камароўкі

08.08.2013 / 12:18

Вечарам 7 жніўня гарэў пераход ля Камароўкі, але перш пажарныя прыбылі тушыць метро «Станцыя Якуба Коласа»

У 20.45 адначасова чатыры разлікі пажарнай тэхнікі прыбылі па сігнале аб задымленні на пл. Якуба Коласа.

Аднак праз дзве хвіліны высветлілася, што задымленне адбылося не ў метро, а ў падземным пераходзе на перасячэнні вуліц Куйбышава і Харужай, ля Камароўскага рынка.

З-за няспраўнай праводкі загарэлася люмінісцэнтная асвятляльная лямпа і пераход запоўніўся едкім дымам.

Узгаранне ліквідавалі з дапамогай вогнетушыцеля.