Палешукі запрагалі зуброў? — фотафакт

ці гэта ўсё ж вол?

12.08.2013 / 09:53

Гомельскія краязнаўцы, апроч традыцыйных экспедыцыйных здабыткаў у выглядзе песен і паданняў, прывезлі з апошняй Брагінскай экспедыцыі ўнікальны фотаздымак. На ім малады паляшук запрог у воз з дровамі сапраўднага зубра.

Звестак аб прыручэнні дзікіх гордых жывёлаў — сімвалаў Беларусі, дагэтуль не было. Невядомая дата здымка.

Ці на здымку звычайныя, але калматыя валы, якія масава выкарыстоўвалі на поўдні Беларусі раней?

А вы, дарагія чытачы, як лічыце, хто гэта на фота? Адказвайце ў каментах.