Элтан Джон запісаў новы кліп — «Home Again»

27.08.2013 / 16:20

Элтан Джон выпусціў відэа на кампазіцыю «Home Again». Песня ўвайшла ў новы альбом музыкі «The Diving Board», рэліз якога запланаваны на 16 верасня. Героем кліпа стаў чалавек, які ідзе дадому. І чым бліжэй ён да хаты, тым маладзейшы ён становіцца, піша etoday.ru.