«Ляпісы» выступяць на канцэрце ў падтрымку Навальнага

У акцыі таксама возьмуць удзел «Ночные снайперы», Вася Обломов, «Несчастный случай», «Наадя», Motorama і Владзі («Каста»).

02.09.2013 / 22:20

6 верасня на праспекце Сахарава ў расійскай сталіцы пройдзе мітынг прыхільнікаў кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага. Арганізатары абяцаюць 25 тысяч прысутных і перакрыццё руху для зручнага мантажу сцэны.

Мітынг на праспекце Сахарава стане апошняй сустрэчай Навальнага з выбарцамі. Канцэрт пачнецца, а палове на 18-ю. Выступ «Ляпіса Трубяцкога» запланаваны на 21.00.

Дарэчы, у гэты ж дзень у СК «Алімпійскі» адбудзецца мітынг-канцэрт у падтрымку галоўнага апанента Навальнага — Сяргея Сабяніна. Праўда, склад удзельнікаў пакуль не вядомы.