Азаранка выйшла ў паўфінал US Open

05.09.2013 / 09:17

У чвэрцьфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) яна перамагла славачку Даніэлу Гантухову з лікам 6:2, 6:3.

У паўфінале беларуска згуляе з італьянкай Флавіяй Пенэтай.

У другім паўфінале згуляюць Серэна Уільямс (ЗША) і На Лі (Кітай).