Пуцін: Праблему «Уралкалія» мы хочам вырашыць

Прэзідэнт Расіі прызнаў, што не гаварыў з Лукашэнкам, каб не загнаць сітуацыю ў тупік.

06.09.2013 / 18:07

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін упершыню пракаментаваў калійны скандал.

«З Лукашэнкам па гэтым пытанні я не размаўляў, а зацішша звязана з тым, што мы хочам гэтую праблему вырашыць, а не заганяць яе ў тупік, што вельмі лёгка зрабіць, пачынаючы шум і гам у гэтым пытанні», — сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках саміта Вялікай Дваццаткі ў Пецярбурзе.

Журналіст у яго запытаўся, з чым звязанае зацішша з ягонага боку ў сувязі са справай «Уралкалія».

Мікола Бугай