Без ападкаў, пакуль цёпла: надвор’е на сераду

10.09.2013 / 12:41

У бліжэйшыя суткі, 11 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу пераважна без ападкаў.

Днём у асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман.

Вецер будзе паўднёва-ўсходнім, 3–8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6–12 градусаў, днём — ад 17 да 23 градусаў са знакам плюс.