На таргах 11 верасня еўра прабіў 12 тысяч

11.09.2013 / 11:24

11 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель працягнуў зніжацца да расійскага рубля і еўра і не змяніўся да даляра.

Даляр не змяніўся ў цане - 9050 беларускіх рублёў.

Еўра ўмацаваўся яшчэ на Br10 да 12 000 беларускіх рублёў.

Курс расійскага рубля вырас на Br1 да 274,5 беларускага.