Баль у пана Кабылінскага — у Мінску — фота

18.09.2013 / 12:22

У дзень горада ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, былой сядзібе Юрыя Кабылінскага, старшыні мінскага дваранскага сходу, прайшоў праменад з танцамі «У госці да пана Кабылінскага».

На праменадзе артысты Музычнага дома «Класіка» і праекта «Эпоха князя Міхала Клеафаса» сустрэлі гасцей цікавай гісторыка-культурнай праграмай. Гучала музыка з «Полацкага сшытка» і К. Ельскага, рамансы і арыі Агінскага, Манюшкі, Голанда. Наведвальнікі мерапрыемства прайшліся паланезам і патанчылі жартоўны вальс, а таксама пабачылі, якія яшчэ танцы ладзіла наша шляхта ў XIX стагоддзі.