IKEA просіцца на Гарадзеншчыну

Швэдзкая кампанія IКЕА прапануе Міністэрству лясной гаспадаркі Беларусі інвэставаць у вытворчасьць мэблі $25 млн. Мінлясгас працівіцца.

18.09.2007 / 19:33

Швэдзкая кампанія IКЕА прапануе Міністэрству лясной гаспадаркі Беларусі інвэставаць у вытворчасьць мэблі $25 млн. Намесьнік міністра лясной гаспадаркі Мікалай Юшкевіч ня бачыць пэрспэктываў праекту.

IKEA спрабуе замацавацца ў Беларусі з 2002 г. Тады быў прапанаваны праект па вытворчасьці мэблі і плітаў з драўніны ў Віцебскай вобласьці. Швэды разьлічвалі атрымаць на свае мэты лесапільны ўчастак. Аднак канцэрн «Беллесбумпром» выказаўся супраць. Той самы лёс можа напаткаць і праект наладжваньня мэблевай вытворчасьці на Гарадзеншчыне. Паводле намесьніка міністра лясныя рэсурсы ў гэтым рэгіёне цалкам задзейнічаныя. Акрамя таго, доўгатэрміновае заключэньне кантрактаў і перадача лясных участкаў у канцэсію наносіць шкоду лясной гаспадарцы, падкрэсьліў М. Юшкевіч.

СП, паводле blog.grodno.net