Лукашэнка — ураду: Я вам адвінчу галаву, пакладу пад паху і пойдзеце, калі зможаце

15.11.2013 / 12:43

Аляксандр Лукашэнка незадаволены працай урада па выкананні праграмы па будаўніцтве гандлёва-лагістычных цэнтраў у краіне.

«Была прынята праграма. Будзе тое, што з дрэваапрацоўкай. Я вам проста адвінчу галаву, пакладу пад пад паху, і пойдзеце, калі зможаце. Я вам не дарую. Гэта шалёныя грошы», — заявіў А.Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу транспартна-лагістычны цэнтр «Мінск -Белмытнясэрвіс-2».