Даляр і еўра паставілі новыя максімумы: 9 350 і 12 720 рублёў

02.12.2013 / 11:23

2 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Рубель знізіўся да ўсіх асноўных валют, абнавіўшы гадавыя максімумы.

Даляр вырас на Br10 да 9 350 рублёў.

Еўра ўмацаваўся на Br10 да 12 720 рублёў.

Расійскі рубель вырас на Br0,5 да 282 беларускіх.