КХЛ. «Дынама» пацярпела 14-ю паразу ў гасцях

02.12.2013 / 20:03

Першую паразу пад кіраўніцтвам в.а. галоўнага трэнера Любаміра Покавіча атрымала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

2 снежня ў Новасібірску беларуская каманда саступіла мясцовай «Сібіры» з лікам 1:3 (0:3, 0:0, 1:0), пры гэтым госці прапусцілі тры шайбы менш чым за чатыры хвіліны пасля пачатку сустрэчы.

Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 4 снежня — з новакузнецкім «Металургам», 6-га — з хабараўскім «Амурам», 8-га — з уладзівастоцкім «Адміралам». 

Паводле БелаПАН