У Драгічынскім раёне ў меліярацыйным канале знойдзена цела 46-гадовага мужчыны

02.12.2013 / 20:11

Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка Драгічынскага раённага аддзела Следчага камітэта Дан Пазняк, 1 снежня каля 10 раніцы мёртвага мужчыну без бачных прыкметаў насільнай смерці ў меліярацыйным канале побач з вёскай Вулька Сіманавіцкая ўбачыў мясцовы жыхар.

Загінулы пражываў у вёсцы Вулька Сіманавіцкая, працаваў даглядчыкам жывёлы ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве.

На гэты час устаноўлена, што 1 снежня каля шасці раніцы мужчына пайшоў на працу на ферму, аднак не дайшоў.

Глыбіня канала ў тым месцы, дзе знойдзена цела вяскоўца, каля 0,7 метра.

Прычыну смерці мужчыны ўстанаўлівае судова-медыцынская экспертыза.

Праверку па факце яго гібелі праводзіць Драгічынскі раённы аддзел СК.