Літва прапануе беларусам завозіць нафту праз Клайпеду

У выпадку рэалізацыі праекту ў Беларусь праз транспартную сыстэму Літвы зможа надыходзіць да 6 млн тонаў нафты.

03.10.2007 / 18:12

Літоўскі ўрад гатовы разгледзець праекты па транзыце трубаправодным транспартам праз сваю тэрыторыю нафты, якую Беларусь будзе імпартаваць з‑за мяжы.

Літоўскі бок чакае канкрэтных прапановаў ад Беларусі па пытаньнях транзыту нафты праз порт у Клайпедзе, цытуе словы міністра гаспадаркі Літвы Вітаса Навіцкаса БелТА. У выпадку рэалізацыі такога праекту, як мяркуюць літоўскія адмыслоўцы, у Беларусь праз транспартную сыстэму Літвы зможа надыходзіць да 6 млн. т. нафты.

Варта адзначыць, што на беларускія грузы прыпадае 20‑25% усяго абароту Клайпэдзкага марскога порту.

Паводле БЕЛТА