400 мабільнікаў без дакумэнтаў

У вёсцы Белавуша (Столінскі раён) затрыманы 28-гадовы гандляр мабільнікамі.

04.10.2007 / 11:59

У вёсцы Белавуша Столінскага раёна праваахоўнікамі быў затрыманы 28-гадовы "аматар" мабільнікаў. У салоне яго аўто знойдзена 400 мабільных тэлефонаў. Аднак на гэты груз, што ацэньваецца ў агульную суму каля 200 мільёнаў рублёў, не было дакументаў, якія б пацвярджалі легальнасць набыцця сотавікаў. У выніку тэлефоны былі канфіскаваныя.